Мінгарвыканкам забараніў актывістамЛГБТ-руху правесці 9 красавіка маўклівы пікет пад лозунгам «Мы маўчым, каб нас пачулі».
Як паведаміў кіраўнік праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка, акцыю планавалася правесці на тэрыторыі, што прылягае да дамоў № 8 і № 10 па вуліцы Маякоўскага, на адлегласці больш за 50 метраў ад прыпынкаў грамадскага транспарту, як гэтага вымагае закон. Прадугледжвалася, што ў пікеце возьмуць удзел сем чалавек.
Аднак гарадскія ўлады забаранілі пікет з той прычыны, што яго правядзенне будзе ствараць перашкоды руху пешаходаў і транспарту па вуліцы Маякоўскага,а таксама працы арганізацый, размешчаных недалёка ад заяўленага месца. «Апрача таго, Мінгарвыканкам не змог устанавіць з заяўкі канкрэтнае месца правядзення масавага мерапрыемства», — дадаў Андросенка.
Паводле яго слоў, акцыі «Мы маўчым, каб нас пачулі» праходзяць у пачатку красавіка ў многіх гарадах свету з мэтай прыцягнуць увагу людзей да праблемы замоўчвання дыскрымінацыі і гамафобіі. Удзельнікі такіх акцый моўчкі, з дэманстратыўна заклеенымі скотчам ратамі, раздаюць прахожым улёткі, прысвечаныя гэтай праблеме.
Нагадаем, сёлета Мінгарвыканкам ужо адмовіў актывістам





