Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы замежнае прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца» ў Асіповічах.

«Вялікі недахоп, што ў нас не з’яўляюцца новыя бізнесмены, якія будавалі б такія вытворчасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка азнаёміўся з работай прадпрыемства, тэхналагічным цыклам вытворчасці сінтэтычных мыйных сродкаў і тавараў бытавой хіміі. Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца» створана ў студзені 2010 года. Яе ўладальнік — інвестыцыйная кампанія Lebortovo Capital Partners Limited, заснавальнікамі якой з’яўляецца група беларускіх і замежных інвестараў. Прадукцыя фабрыкі ўжо заваявала вядомасць на ўнутраным рынку краіны — пральныя парашкі пад брэндамі «Мара», «April», «Чайка».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?