Уладальнік бараў, гаспадар крамаў, галоўрэд часопіса і
Аляксей Садавы, 29 гадоў, уладальнік бараў «Героі» ды «ID bar»
— Я вельмі проста расстаюся з грашыма, але яны адказваюць мне тым жа — лёгка да мяне прыходзяць.
Нейкая падсвядомая ўстаноўка на паспяховасць існавала ў мяне з дзяцінства. Я пытаў у бацькоў: «А хто больш за ўсіх зарабляе?». Мне адказвалі: «Напэўна, прэзідэнт». Я казаў: «Тады хачу быць прэзідэнтам». Увогуле ўсім, што маю, я абавязаны сям’і і сябрам, і рэч не толькі ў матэрыяльным баку. У мяне ёсць партнёры, і бізнес належыць не толькі мне.
Цяжка казаць пра ўсю Беларусь, але думаю, што багатых людзей у Мінску няшмат — магчыма, пару тысяч. Пры гэтым паняцці «багаты» і «знакаміты» ў Беларусі не супадаюць. Людзі заможныя і ўплывовыя ўжо нікому нічога не даказваюць.
Беларускі бамонд цяжка назваць разбэшчаным або звыклым да эпатажу. Трэба ўлічваць спецыфіку нашай дзяржавы — беларускія людзі ўсяго баяцца.
Што такое пантыІ 20 разоў запар прымушаць цыганоў спяваць любімую песню заліхвацкай маладосці. Шчыра кажучы, гэта быдляцтва, нават пантамі не назавеш, але ў нас маса персанажаў, якія не адчуваюць розніцы.па-беларуску ? Ну, гэта банальна: машыны, даўганогія і маўклівыя дзяўчыны; крычаць, біць шклянкі, замаўляць столік у самым цэнтры залы…
Ёсць больш вытанчаныя панты:
трэба запаркавацца на сваёй прыгожай машыне ну проста на ўваходзе ў клуб, перагарадзіўшы ўсім праезд і праход.Зайсці і гучна павітацца з кожным, каго ведаеш ў гэтым месцы. Выйсці са скандалам, бо лімузін не можа пад’ехаць проста да століка.
Ад клубаў я стаміўся, не люблю цёмныя скрыні на 300 або 600 квадратных метраў, дзе гучная музыка, страбаскоп, бадзяжны віскі і немагчымасць пагаварыць з чалавекам побач з табой. Да лета планую адкрыць новае месца, якое якраз вырашыць праблему танцаў у разняволенай атмасферы. Будзе яно называцца «Бяссонніца» і размесціцца насупраць гатэля «Еўропа» ды па суседстве з барам «У Ратуши». «Бяссонніца» пакліканая яшчэ і карміць сняданкам, а
Больш за ўсё грошай я трачу на ежу і напоі. Маё гурманства пачынаецца з таго, што я ем толькі здаровыя і свежыя прадукты. Гэтага ўжо дастаткова, каб на харчаванне сыходзіла траціна майго заробка.
Звычайна снедаю, абедаю і вячэраю я ў рэстаранах — вельмі часта ў сваіх. Але мне ўсё адно даводзіцца за гэта плаціць: нават у сваіх барах у мяне няма зніжак.
Ад самога факту траты грошай я не атрымліваю задавальнення ці адрэналіну. Запраўляюся — сумую, думаю: «Ну вось, зноў уцякаюць».
У мяне ёсць свае сціплыя радасці. Са школы выхаваў у сабе звычку займацца спортам. І цяпер займаюся баскетболам, бываю ў зале 4–5 разоў на тыдзень. Шмат падарожнічаю, заўсёды еду дзікуном, набываю толькі квіткі туды і назад, а ўсё астатняе адбываецца спантанна. Нават фотаздымкаў не раблю, усе мае карцінкі ў галаве. Таксама вельмі люблю паліць цыгары і не меншае задавальненне атрымліваю, калі частую кагосьці.
Я не ведаю, колькі мне трэба грошай, каб я супакоіўся. Але дакладна ведаю, што хачу мець свой дом і лодку. Невялікі такі дом і невялікую такую лодку.
Ірына Кабасакал, 33 гады, галоўны рэдактар часопіса Pingouin
— Які ў Беларусі бамонд? Ды па вялікім рахунку няма нічога, адна назва.
Так званыя свецкія львы — у асноўнай масе абібокі, якім няма чаго рабіць і якія выкарыстоўваюць любую магчымасць прыйсці на халявуШто тычыцца эстрады, то яна ў нас жабрацкая.куды-небудзь паесці.
Каторы раз пераконваюся, што найлепшыя імпрэзы гэтага горада — мае.Бо на ўсіх астатніх не адбываецца нічога новага, ніякіх ідэй, ніякіх фішак, туды прыходзяць толькі папляткарыць, абмеркаваць адно аднаго за спінай — у вочы, вядома, усе табе ўсміхаюцца. А вось нейкай душэўнасці, шчырасці там няма.
Я люблю здзіўляць публіку і для сваіх імпрэзаў прыдумляю штосьці такое, што пасля яшчэ доўга будзе абмяркоўвацца. На свой дзень народзінаў я была ў ролі Клеапатры з жывым каралеўскім пітонам на шыі, чым выклікала фурор.
Са змяёй замест караляў я хадзіла цэлы вечар, і да мяне ўсе баяліся падысці.
Што я называю пантамі? Ну вось проста прыклад. Калі адна
Панты — гэта калі цябе не пытаюць, а ты пачынаеш хваліцца, казыраць тым, што ў любы момант можаш страціць. Уласна кажучы, гэта з ёй і здарылася. Паўгорада сядзіць на какаіне! На імпрэзах я як чалавек адукаваны ў гэтым пытанні, бо скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і тры гады адпрацавала на хуткай дапамозе, распазнаю какаіншчыкаў за мілю па іхніх зрэнках і агідных паводзінах. Я за здаровую нацыю!
Людзі дэградуюць на вачах ва ўсіх, некаторыя нават не саромеюцца і пасля весела расказваюць: «Я бачыў, як ён нюхаў какаін». Уяўляеце, да чаго мы апусціліся ўвогуле? У нашым бамондзе гэта норма, хаця ва ўсім свеце гэта ўчорашні дзень, там людзі даўно атрымліваюць адрэналін іншымі спосабамі: скачуць у вадаспад, лётаюць на верталёце або ныраюць з аквалангам.
Сярод бамонду модна ўзімку адпачываць у Эміратах. Летам, як бы гэта банальна ні гучала, модна ездзіць у Турцыю ў добрыя гатэліЯ, напрыклад, летась паставіла сабе за мэту штогод наведваць 3–5 месцаў, у якіх раней не бывала. То бок двойчы ў адно і тое ж месца я не езджу, мне гэта не цікава.прэміюм-класу . Абізнес-эліта на Маўрыкіі любіць адпачываць, у Дамінікану ездзяць, на Сейшэлы.
З’явіцца на вокладцы майго часопіса хочуць многія. Асобы, якія замаўляюць у мяне артыкулы пра сябе, вядома ж, не ўспрымаюць іх як чорны PR. Людзі паводле азначэння славалюбныя. Яны проста хочуць расказаць пра сябе і правільна робяць, бо пра тых, хто не распавядае, мы ведаем нашмат больш, і паверце, гэтая інфармацыя не вельмі добрая.
Аляксандр Яраслаўцаў, 35 гадоў, шоўмэн, тэлевядучы
— Дзе тусуецца беларускі бамонд? Думаю, ён любіць наведваць вечарынкі не ў Беларусі, а вылятае за мяжу, магчыма, у Маскву ці той жа Кіеў, дзе ўсё
Мне хацелася б
Цяжка сказаць, якія курорты модныя сярод беларускага бамонду. Ведаю, што шматлікія людзі загадзя рыхтуюцца да наведвання Ібіцы ці
Сёння я ўжо не марнатраўны чалавек.Нядаўна я сядзеў у рэстаране і знаёмы, якога ўсхвалілі ў адным з часопісаў, раптам зрабіў мне падарунак — шампанскае «Удава Кліко». Я, вядома, мог бы таксама сабрацца з сіламі і дазволіць сабе такі жэст, але не бачу ў ім неабходнасці.Па-першае , крызіс, апа-другое , калі сталееш, пачынаеш разумець, што ёсць рэчы, за якія няма сэнсу пераплачваць.
Магчыма, гэта смешна, але ў маім разуменні раскоша — гэта калі ты не парышся, што табе заўтра паесці, і не глядзіш у краме цэны на прадукты. Гэта нашыя рэаліі.
У мяне часам узнікае жаданне набіць морду людзям, што пагардліва ставяцца да персаналу, які іх абслугоўвае. Будучы студэнтам, я працаваў у «МакДоналдсе», працаваў стрыптызёрам, таму ведаю, як гэта.
Я нарадзіўся ў забяспечанай сям’і і ў дзяцінстве меў усё: мяне выхоўвала нянька, у часы дэфіцыту лядоўня была заўсёды забітая, у мяне была куча кітайскага адзення, у той час яшчэ якаснага, я часта запрашаў дадому суседскіх дзяцей, частаваў іх, рабіў паці.
Пасля атрымалася так, што я застаўся сіратой. У 15 гадоў страціў маму, тату і брата, але гэтае ўсведамленне, што трэба зрабіцца кімсьці, было ўкладзенае ў маю галаву і засталося.
Я фанат Людмілы Маркаўны Гурчанкі, таму на свой юбілей зрабіў усё магчымае, каб запрасіць яе.І яна эпаціравала маіх гасцей і сама ўразілася публікай, бо не чакала, што маладыя людзі могуць быць яе фанатамі, цытаваць ейныя фільмы і ўвогуле весці з ёй такі дыялог. Гэта быў самы эпатажны момант у маім жыцці.
Пра што я шкадую, дык гэта пра набыццё брэндавых рэчаў у некаторых менскіх крамах. Бо тыя цэны, якія ў нас указаныя быццам з 50% зніжкай, насамрэч без аніякай зніжкі. Вось нядаўна набыў сабе куртку, а пасля чорт мяне дзёрнуў на сайце паглядзець яе сапраўдны кошт, мне стала кепска, бо пераплаціў 500 даляраў.
Адрэналін для мяне — гэта бачыць драпежніка ў дзікай прыродзе на адлегласці некалькіх метраў. Афрыка — мой любімы кантынент, дзе я бываў неаднойчы. Дзіўна адчуваць, што за пяць крокаў ад цябе леў ці што стаіш за некалькі дзясяткаў сантыметраў ад гепарда.
Вадзім Высоцкі, 31 год, уладальнік крамаў Terranova, Calioppe
— Беларускі вышэйшы свет вядзе адэкватны нашай краіне лад жыцця. Гэта не Барвіха Luxury Village, але і не калгас «Рассвет коммунизма» таксама. У коле маіх знаёмых, даволі паспяховых паводле агульнасацыяльных мерак людзей прынятыя абсалютна звычайныя забавы: спакойныя сустрэчы сем’ямі, сумесныя выезды на прыроду, за мяжу, на лыжныя курорты, паходы ў кіно, тэатры.
Для мяне ўдалы адпачынак — наведаць за мяжой нейкі добры канцэрт.То бок спантаннай ідэі «а ці не папіць нам сёння кавы пад Эйфелевай вежай?» не ўзнікае.
Ніколі не шкадую грошай на адзенне. Беларускі бамонд добра апранаецца, я нават сказаў бы, пнецца з усёй моцы.
Пры гэтым смешна, што прадстаўнік беларускага бамонду можа выйсці з машыны за 5 тысяч даляраў у адзенні за 10 тысяч. У яго можа быць сапраўдны гадзіннік за 10–20 тысяч даляраў, але пры гэтым ён будзе жыць на здымнай кватэры і спаць на разбітым ложку. Для мяне гэта дзіўна.
У маім гардэробе пакуль няма рэчаў беларускіх дызайнераў. Хаця гэта неблагая ідэя вадзіць знаёмства з кімсьці, хто цяміць у модзе і можа стварыць табе вобраз. Толькі адзінае — вырабы нашых дызайнераў коштамі не саступаюць знакамітым італьянскім маркам. Сукенка будзе каштаваць тысячы паўтары даляраў, як Gucci ці Prada, што для мяне шок.
Крызіс дагэтуль застаецца самай балючай тэмай, якая выклікае апатыю, азлобленасць, нежаданне бачыцца. Вельмі многія мае знаёмыя проста ў катастрафічным становішчы.
Думаю, што дабрачыннасць не асабліва модная сярод бамонду і
Маё самае ідыёцкае марнаванне грошай?
Ну, магу згадаць, як аднойчы набыў швэдар Prada, ён мне так спадабаўся, я панасіў яго дзень і вырашыў папраць, а ён сеў. Я пайшоў і набыў сабе яшчэ адзін такі ж і ў гэты ж дзень запэцкаў, жонка памыла ўжо ўручную, ён зноў сеў.Тады я трэці раз набыў той жа швэдар і адразу парваў яго.
У клубах я стараюся ні з кім не знаёміцца, бо са свайго досведу я ад пачатку настроены на нейкі прымітывізм, тупасць настолькі, што калі чалавек, здольны небанальна адрэагаваць на нейкі жарт, уставіць жывую фразу ці неяк падміргнуць правільна, я магу ў гэтага чалавека ледзь не закахацца.
У мяне заўсёды была мэта рэалізавацца, а ў чым — у бізнесе, навуцы, сямейным жыцці ці творчасці — не так важна. Спачатку я быў
Я пакуль не магу сказаць, што я багаты, гэта ўсё адносна, у параўнанні з кімсьці — мільярдэр, а ў параўнанні з кімсьці — просты парубак. У сваёй справе, у бізнесе, я лічу, рэалізаваўся на мільён працэнтаў, але ёсць заўжды да чаго імкнуцца.





