Як кажуць у ДАІ, гэта мае палепшыць прапускную здольнасць. Гэта не новае рашэнне. У зоне скрыжаванняў павялічваюць колькасць палос за кошт наяўнай шырыні праезнай часткі — з’яўляюцца «кішэні» для паваротаў налева.

У Мінску такое выкарыстоўваецца некалькі гадоў, і даволі паспяхова. Напрыклад, на Лагойскім тракце, вул. Няміга, вул. Ванеева і т. д. У выніку крайні левы шэраг, які да гэтага не быў загружаны цалкам, «запрацаваў». Адпаведна, павялічылася прапускная здольнасць, кіроўцы пачалі менш перастройвацца, і такім чынам скарацілася колькасць ДТЗ.

Цяпер такія ж «кішэні» для левых паваротаў з’явіліся па вул. Ульянаўскай (з абодвух бакоў ад скрыжавання з вул. Леніна).

У гэтым вузле, вядома, даўно наспела неабходнасць уносіць глабальныя, а не касметычныя карэктывы. Паводле інфармацыі onliner.by, запланаваная рэканструкцыя праблемнага скрыжавання. Але што там будзе, сказаць цяпер складана. Адна з галоўных складанасцяў — трамвайны рух, праз які перыядычна спыняецца паток аўтамабіляў. Кажуць, разглядаецца варыянт рэканструкцыі шляхоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?