Гэта здарылася ў ноч з 22 на 23 красавіка 2012 года. Сайт Беларускай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхата) паведамляе, што памінальная служба па ўладыку Арыстарху распачнецца 25 красавіка ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы горада Гомеля, а 9-й. У адпяванні аб 11-й мае ўзяць удзел мітрапаліт Філарэт.

Паводле завяшчання, архіепіскапа Арыстарха пахаваюць у Свята-Мікольскім манастыры Гомеля.

Архіепіскап Арыстарх (Андрэй Станкевіч) нарадзіўся 9 чэрвеня 1941 года ў вёсцы Асавецкая Буда Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1969 годзе скончыў Адэскую духоўную семінарыю і паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1973 годзе са ступенню кандыдата багаслоўя.

Адначасова з вучобай выконваў паслушэнства памочніка наглядчыка патрыярхавых пакояў. З 1971 па 1977 гады ён быў іпадыяканам патрыярха Пімена. У 1978-м Арыстарх стаў архімандрытам і рызнічым Тройца-Сергіевай лаўры.

Епіскапам Гомельскім Арыстарх стаў у 1990 годзе. На гэтай пасадзе ён здабыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», якую прысуджае Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0