У праграме Канскага кінакірмаша на 22 і 23 мая запланавана прэм’ера фільма Кшыштафа Лукашэвіча «Viva Bel@rus» (імаверная назва для пракату на радзіме будзе: «Жыве Бел@русь»).

Прататыпам галоўнага героя фільма, шум вакол якога ўзняўся шчэ ў часе здымак, стаў малады беларускі апазіцыянер Франак Вячорка, а ў аснову сцэнара лёг ягоны вайсковы дзённік. Франак дапамагаў і ў арганізацыі здымак.

Амаль адразу на сайце «Будзьма» з’явіўся фрагмент ранняга сцэнара, які мусіў называцца «Мірон. Жыве Беларусь». Паводле гэтага фрагмента можна меркаваць, што галоўнага героя, рок-музыку, які вырашае заняцца палітыкай і праз гэта трапляе ў войска, клічуць Мірон Захарка. Убачыць тыя фрагменты можна тут.

Аўтары пазіцыянуюць фільм як першы беларускамоўны ў гісторыі Канскага фестывалю. Вядома, што галоўную ролю ў фільме выконвае беларускі рэпер Vinsent (Зміцер Папко), а галоўную жаночую ролю атрымала вядомая польская акторка Караліна Грушка. Рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч стаў вядомы, у прыватнасці, працай над нядаўнім фільмам «Варшаўская бітва», які карыстаўся вялікім поспехам у гледачоў, але атрымаў неадназначыя рэцэнзіі.

Бюджэт фільма складае 1,9 мільёнаў даляраў, частку фінансавання надаў французскі Canal+, але асноўныя сродкі даў польскі ўрад.

* * *

Фільм у Канах пакажуць двойчы: 22 мая ў кіно RIVIERA 4 а 13:30, 23 мая — у PALAIS B а 11:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?