Нагадаем, што сёлета ў шорт-ліст пераможцаў конкурсу ўвайшлі 46 прэс-фатографаў.

Гран-пры конкурсу пераможца атрымае з рук сталага члена журы конкурсу «Прэс-фота Беларусі», кіраўніка маскоўскага бюро «Associated Press», пулітцэраўскага лаўрэата Аляксандра Землянічэнка. Вядучым мерапрыемства будзе вядомы спявак Лявон Вольскі, які пасля ўзнагароджання удзельнікаў зладзіць невялікі канцэрт.

У сувязі з тым, што памяшканне галерэі невялікае, уваход на мерапрыемства будзе па папярэднім запісе (+375 29 6868333, Юля).

Выстава працаў пераможцаў конкурсу будзе даступная два дні: 26 мая з 12.00 да 18.00 і 27 мая з 14.00 да 22.00.

Акрамя гэтага, у рамках праекта «Прэс-фота Беларусі-2012» пройдуць дзве творчыя сустрэчы:

27 мая, з 11.00 да 14.00 — сустрэча фіналістаў конкурсу 2010-2012 гадоў з Аляксандрам Землянічэнка (ўваход па папярэднім запісе, (+375 29 6868333, Юля).

27 мая, з 14.00 да 15.00 — сустрэча з пераможцамі «Прэс-фота Беларусі». Папярэдне — Наталля Аблажэй (БЕЛТА), Аляксандр Васюковіч, Сяргей Грыц (Associated Press), Сяргей Гудзілін (Наша Ніва), Таццяна Зяньковіч (ЕРА), Васіль Фядосенка (Reuters). Уваход вольны.

***

«Прэс-фота Беларусі» — конкурс фатографаў, якія працуюць у сферы медыя. Быў заснаваны ў 2009 г. айчыннымі фотарэпарцёрамі. Праводзіцца штогод. У конкурсе бяруць удзел супрацоўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ. У 2011 годзе грані-пры атрымаў фатограф «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?