Пасля 15-гадовага перапынку навукоўцы-археолагі разгарнулі маштабныя працы на археалагічным комплексе на рацэ Менцы — у вёсцы Гарадзішча Шчомысліцкага сельсавета.

Гісторыкі лічаць: менавіта тут, каля зліцця рэк Пціч і Менка, і паўстаў Мінск, бо менавіта ў гэтым раёне ў свой ​​час было выяўлена нямала цікавых археалагічных знаходак.
І толькі вясной 1067 горад быў перанесены ў месца зліцця Свіслачы і Нямігі.
— Мы плануем ўвесці гэты археалагічны комплекс у лік турыстычных аб’ектаў: тут захаваліся вялікае і малое гарадзішча, якія трэба толькі прывесці ў належны выгляд, —
падзялілася планамі Вольга Ляўко, загцэнтрам гісторыі даіндустрыйнага грамадства Інстытута гісторыі НАН. — Акрамя таго, зараз вядзем працу над трэцяй кнігай серыі пра найбуйнейшыя беларускія гарады, якая будзе прысвечана Мінску, — першыя два апісвалі Віцебск і Полацк.

Раскопкі працягнуцца доўгі час. Дапамагаюць археолагам студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?