У першым квартале 2012 года агульны аб'ём грашовых даходаў насельніцтва Беларусі склаў Br60,8 трыльёна і ў параўнанні з першым кварталам 2011-га павялічыўся ў 2 разы пры росце спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за гэты перыяд ў 2,1 раза.
Такім чынам, рэальныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-сакавіку бягучага года ў параўнанні са студзенем-сакавіком мінулага года знізіліся на 1,4% пры прагнозе росту на 2012 год на 3-3,5%.
Грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў першым квартале бягучага года склалі 2 143 500 рублёў у месяц.
Паводле статыстычных даных, грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва складалі 187,3 працэнта сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек, а таксама 293 працэнты бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
Асноўнымі крыніцамі фарміравання грашовых даходаў насельніцтва краіны з'яўляюцца аплата працы і трансферты насельніцтву (пенсіі і дапамогі, стыпендыі).Іх удзельная вага ў агульным аб'ёме грашовых даходаў насельніцтва ў першым квартале 2012 года склала 85,6 працэнта.-0-