Грамадскі актывіст Андрэй Кім правёў тры дні на Чыстых прудах, на так званым Акупайабай, прачытаў там лекцыю, а таксама пагуляў з пісьменнікамі па маскоўскіх бульварах.

Грамадскі актывіст, арганізатар кампаніі (pashtouka.org) ў падтрымку беларускіх палітвязняў, ён праводзіў баі падушкамі ў Мінску, перакладаў фільмы на беларускую мову, а ў 2008-м быў адным з фігурантаў справы 14-ці — шэрагу судовых працэсаў над маладзёнамі па выніку мітынгу прадпрымальнікаў. Мы запыталіся Андрэя пра агульнае і адрознае паміж пратэстнымі рухамі Беларусі і Расіі.

— Чаму ты вырашыў паехаць у Маскву?

— Я ехаў, каб зразумець, што гэта за людзі, чаго яны хочуць. У кожнага сваё, але асноўнае — проста ўжо не могуць цярпець, нават пры тым, што ў Маскве высокі ўзровень жыцця. Іх дастала знявага да людзей. Шмат каго абурыла нахабная ракіроўка (Мядзведзеў - Пуцін — А.Р. ), абвешчаная ў верасні. Гэта сталася кропкай кіпення.

— Пра што была твая лекцыя?

— Я заўважыў, што людзі на гэтых мітынгах мала ведаюць правілы тэхнікі бяспекі ў натоўпе, як сябе правільна праводзіць у пазаштатных сітуацыях. Ёсць радыкальныя актывісты, якія пачынаюць біцца з амапам, а астатнія проста не ведаюць, што рабіць. І першае, і другое — неправільна.

— Ты пісаў у блогу, што падчас лекцыі атрымаў шмат пытанняў...

— Я наогул не чакаў, што будзе настолькі запатрабаваная тэма. Людзей сабралося шмат. Давялося абмяжоўваць пытанні . Але напрацягу ўсяго часу, што я там быў , мне задавалі пытанні пра Беларусь. Можна вылучыць дзве катэгорыі: людзі, якія пыталіся «як там у вас?», бо ведаюць пра рэпрэсіі, цяжкае эканамічнае становішча, ці людзі, якія ёсць праціўнікамі Пуціна, але пры гэтым думалі, што ў Беларусі рай і запытваліся, чым мне не падабаецца Лукашэнка. Яны, так бы мовіць, палі ахвярай піяру. Бо ў Расеі вялікая колькасць людзей, асабліва «левых», абага ў ляе Лукашэнку. Калі я ім тлумачыў, яны змянялі свае погляды.

— Калі параўноўваць, то ў адсоткавым вымярэнні 100-200 чалавек, якія стала знаходзіліся на Чыстых, тое самае, што нашыя акцыі салідарнасці на 30 чалавек. ..

— Па колькасці людзей гэта было значна менш, чым намётавае мястэчка на плошчы Каліноўскага ў 2006-м годзе. Але галоўнае не ў гэтым. Яны стварылі тое, чаго не было ў нас — культурны і грамадскі асяродак. Удзень былі лекцыі, людзі прыходзілі граць на гітарах і чытаць вершы — была тусоўка. Гэта стала адзінай кропкай, дзе людзі нешта абмяркоўвалі і знаходзілі агульныя пазіцыі.

Першая дыскусія, якую я пачуў, прыйшоўшы ў лагер, была паміж пратэстантамі і праваслаўнымі — яна пачыналася з узвышаных таноў, але праз 5-7 хвілін гэтыя людзі перайшлі да ўзаемазгоды, яны абняліся і пачалі размаўляць на агульныя тэмы. Бо мэта гэтай спрэчкі была — не паказаць моц сваёй пазіцыі, а зразумець ідзін адн а г о .

— Што за людзі там сабраліся? Гэта той «крэатыўны клас», пра які пісалі падчас першых пратэстаў ці ўжо іншы кантынгент?

— Я ж там заставаўся на ноч — уначы там крэатыўнага класу няма. Цікавая прапорцыя: 40 % радыкальна правых — такія моцныя, лысыя хлопцы, ахова, 40 % — левыя, і 20 % звычайных людзей. Але трэба адзначыць, што гэта быў час, калі было вельмі х о л а дна і колькасць людзей была малалікай. А ўдзень і ўвечар — зусім розныя людзі. Я размаўляў з працоўнымі, якія прышлі, бо Пуцін спойвае Расію, з прадусарам дакументальных фільмаў, які валодае кінакампаніяй, з мастакамі, фатографамі, пісьменнікамі. Натуральна крэатыўны клас ніку д ы не па дзеўся, але я б не стаў казаць пра яго, як пра нейкі мэйнстрым. Дастаткова шмат правакатараў — толькі падчас майго выступу ахове давялося вывесці каля 10 чалавек. Прычым гэта як і нейкія падасланыя, так і проста п’яныя. Да таго, як на Чыстых прудах стаў ся лагер, там было месца, дзе збіраліся піць, там адпачывалі бамжы. Іх прагналі, у лагеры ўсталяваны сухі закон.

— Калі параўнаць узровень самаарганізацыі мітынгоўцаў у Беларусі і ў Расіі, што можна сказаць?

— Беларуская аўдыторыя прызвычаілася да мітынгаў, для яе гэта пэўная норма. У нас моцна праяўляецца самаарганізацыя ў канфліктных сітуацыях з міліцыяй — людзі ведаюць, што рабіць, больш спакойна гэта ўспрымаюць. У Расіі неверагодна большыя тэхнічныя магчымасці па арганізацыі мітынгу. Мяне ўразіла адсутнасць канфліктаў. Ідзе калона нацыстаў, побач — калона антыфашыстаў. Гэтыя дзве плыні рэальна ваююць у Расіі: штогод ад рук нацыяналістаў гіне каля дзесяці антыфашыстаў. І пры гэтым яны здольныя спакойна ісці ў адной калоне.

Я бачыў украінскі нацыяналістычны сцяг, ЛГБТ -супольнасці — іх ніхто не чапаў . Х аця, калі б арганізатары патрабавалі прыбраць той ці іншы сцяг, яго б прыбралі. Бо афіцыйнымі арганізатарамі з’яўляліся людзі, абраныя праз інтэрнэт-галасаванне і яны ж з’яўляюцца дэмакратычнымі лідарамі. І левыя, і правыя строга падпарадкоўваюцца іх патрабаванням. З іншага боку, у Беларусі больш ідэйна аднародныя мітынгі.

Што тычыцца лагеру: правыя займаліся аховай, левыя — кухняй, дэмакраты — культурным дасугам, адукацыяй. І я таксама не бачыў канфліктаў. Што мяне асабліва натхніла — узровень фінансавай самаарганізацыі. За першыя два дні пасля затрыманняў 6 траўня звычайны я людзі ахвярава лі больш за 20 тысяч даляраў на адвакатаў. І усе мітынгі таксама праводзіліся не на заходнія гранты і не на ўліванні буйных бізнэсоўцаў — на ахвяраванні грамадзянаў.

Гэта яны сабралі 150 тысяч даляраў, якія былі патрэбныя на ўсталёўку сцэны, рознае абсталяванне. На працу лагера было сабрана 7 тысяч даляраў. Я б вельмі хацеў, каб у Беларусі людзі разумелі, што такім чынам яны могуць уплываць на сітуацыю. Але да такога узроўню грамадскай самасвядомасці, калі людзі плоцяць грошы дзеля таго, каб арганізаваць мітынг, нам яшчэ расці і расці.

У Рас і і арганізатары пастаянна справаздачныя за свае дзеянні, у кожнай дробязі — пішуць у фэйсбуку, твітары, выкладаюць сметы, маршруты, увесь час раяцца, менавіта таму, што людзі цалкам самі арганізоўваюць мітынг, пачынаючы ад плакатаў. Гэта натхняе. Таму мітынгі растуць па колькасці.

— Як атрымалася, што пісьменнікі, інтэлігенцыя сталі рухаючай сілай у Расеі? Ці магчыма гэта ў Беларусі?

— Немагчыма. Лукашэнка нашмат больш разумны за ўсіх гэтых ельцыных, якія далі ўтварыцца вялікай колькасці маральных аўтарытэтаў, медыйных людзей, культавых. У нас жа адзіная зорка на небасхіле, палітычным, спартовым, шоў-бізнэса, літаратуры і музыкі. Ён разумее небяспеку медыйных персонаў. А ў Расіі спыніць гэта ўжо немагчыма. Ніхто не пасадзіць Шэўчука. Незалежнага дэпутата, у якога ёсць статус недатыкальнасці, Ксенію Сабчак, чый постар вісіць у шафах амапаўцаў. Яны ствараюць авангард. Не палітычныя лідары, грамадзянскія.

— Вядомы выпадак, калі амапаўцы адмовілі затрымліваць пратэстоўцаў. Як настроеныя адзін да аднаго паліцыя і дэманстранты?

— Гэта галоўны вынік, які мы мусім зрабіць з расейскіх акцыяў, не пра крэатыўнасць і плакацікі, а пра самасвядомасць. Узгаданы выпадак — выключэнне ў Расіі. Але ён мае шанец не быць выключэннем, бо адразу знайшліся людзі, якія прапанавалі амапаўцам у замен высокааплочваемую працу. Гэта ўзнагарода і падтрымка за сумленны ўчынак. І гэта змяняе погляды ў сілавікоў. Менавіта таму ўлады не наважыліся разганяць гэты лагер незаконна, ім спатрэбіўся суд, бо яны бачаць змены настрояў. Гэта велізарны крок.

— Да Чыстых прудоў увесь час то прыязджалі, то з’язджалі аўтазакі, былі правакацыі. Ці быў адчувальны страх?

— Я не адчуваў такога ўзроўню страху, як у Беларусі. Бо суткі там не даюць, людей адпускаюць, як толькі прыязджае адвакат. Здорава напісаў Раман Валабуеў, аглядальнік «Афішы» у сваім твітары: «О Божа, яны збіраюцца нас арыштаваць, потым адпусціць, потым зноў арыштаваць і потым зноў выпусціць. Які жах!»

Зараз маскоўскі банк выпускае карткі, пры карыстанні якімі 1% з транзакцыі будзе пераводзіцца ў Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, гэта тое самае, што зараз нейкі беларускі банк выпусціць такія карткі ў падтрымку палітвязняў.

Натуральна, пасля 6-га сітуацыя стала больш напружанай, але пісьменніцкае шэсце («Кантрольная прагулка», якая адбылася ў нядзелю — А.Р.) паказала, што ўлады не хочуць эскалацыі канфлікту і радыкалізацыі мітынгоўцаў. А людзі гатовыя выходзіць і надалей.

— Беларусь можа «заразіцца» гэтым настроем?

— Я ўпэўнены. Паглядзіце самі — пасля маскоўскіх мітынгаў у нас выйшла вялікая колькасць людзей з вясёлымі, крэатыўнымі плакатамі. Яны натхніліся тым, што адбывалася там. А змены ў Расіі, хочам мы таго ці не, выклічуць змены і ў нас. Рух да лепшага ў Расіі — рух да лепшага ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?