Віцебскі абласны суд 18 мая адхіліў касацыйную скаргу актывіста
27 лютага суд Першамайскага раёна пад старшынствам Алены Жук прызнаў Каваленкe вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, вынесеным апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне
Разгляд касацыйнай скаргі ў абласным судзе пачаўся 10 красавіка.Тады судовая калегія Віцебскага абласнога суда прыняла рашэнне накіраваць Каваленку на комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара. У выніку апазіцыянер быў накіраваны ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, дзе амаль на працягу месяца праводзілі экспертызу яго псіхічнага здароўя.
Эксперты прызналі яго псіхічна здаровым.
Экспертыза была прызначаная ў сувязі з галадоўкай, якую Каваленка трымаў больш за два месяцы ў знак пратэсту супраць свайго арышту і падчас якой ён страціў амаль палову ўласнага вагі.
13 красавіка, знаходзячыся ў РНПЦ, Каваленка галадоўку спыніў. 8 мая, пасля пераводу з Навінак назад, у віцебскі следчы ізалятар № 2, апазіцыянер аднавіў акцыю пратэсту.
Напярэдадні сённяшняга пасяджэння суда, 16 мая, з Каваленкам сустракаўся адвакат. Як паведаміла жонка апазіцыянера Алена Каваленка,
Сяргей зноў пачаў губляць вагу, цяпер ён важыць каля 60 кг.«Акрамя таго, ён заўважае ў сябе прыкметы цукровага дыябету, які мог быць выкліканы прымусовым уводам глюкозы падчас галадоўкі», — распавяла Алена.
Сёння раніцай яна, а таксама стрыечны брат Каваленкі і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алена Семенчукова былі затрыманыя за тое, што зрабілі на асфальце перад будынкам абласнога суда надпіс «Свабоду Сяргею Каваленку!».





