105 год на дваіх адзначаюць 18 мая заснавальнік музычнага праекту «Enigma» Мішэль Крэту і салістка Сандра.

Mea Culpa

Мішэль нарадзіўся ў 1957 годзе ў Бухарэсце, сапраўднае імя — Міхай Крэцу. Французскае прозвішча ў яго з’явілася пасля пераезду ў Францыю.

Сандра Крэту нарадзілася ў 1962-м у нямецкім Саарбрукене. Абое з ранняга дзяцінства захапляліся музыкай, Сандра ў дадатак да музыкі — танцамі.

Пазнаёміліся Мішэль і Сандра, калі працавалі ў гурце «Arabesque». У 1988 годзе яны пажаніліся.

Return To Innocence

Праз два гады Мішэль распачаў праект «Enigma», які вельмі хутка здабыў сусветную славу. «Mea Culpa», «Beyond The Invisible», «Beyond The Invisible» і многія іншыя кампазіцыі «Enigma» ўвайшлі ў залатую скарбонку музыкі 90-х.

Шлюб Крэту пратрываў да 2007 года. На той момант Сандра перастала ўдзельнічаць у праекце, засяродзіўшыся на сольнай кар’еры. Яе голас можна пачуць у пяці першых альбомах «Enigma».

Beyond The Invisible

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?