Супрацоўнікамі АБЭЗ Кобрынскага РАУС сумесна з супрацоўнікамі Кобрынскага міжраённага аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці і пагранвойскаў на аўтадарозе Дзівін -- Кобрын паблізу вёскі Ліпава Кобрынскага раёна затрыманы непрацуючы жыхар Ульянаўска, які ў аўтамабілі КамАЗ перавозіў 21 каня без адпаведных дакументаў.

Супрацоўнікам органаў унутраных спраў кіроўца растлумачыў, што яго папрасіў давезці коней да аўтадарогі М1/Е30 нейкі мужчына.

Коней мясных парод планавалі перавезці ў Расію для наступнага збыту. Жывёл на працягу месяца скуплялі у жыхароў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка, коні перададзеныя на захоўванне ў СВК "Верхалескі" Кобрынскага раёна. Папярэдняя ацэнка перавозіцца - больш за Br220 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?