Некалькі гадзінамі раней старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазэль заявіў:
«Спорт не можа і не павінен выкарыстоўвацца ў якасці палітычнага інструменту, — сказаў Фазель, адкрываючы 18 мая пасяджэнне кангрэса. — Не думаю, што хтосьці з прысутных тут прыхільнік парушэння дэмакратыі і правоў чалавека. Наша арганізацыя таксама прытрымліваецца прынцыпаў дэмакратыі: кожны мае права ўстаць і сказаць, што ён думае па тым ці іншым пытанні. І так будзе заўсёды. Але я ўпэўнены, што спартыўныя арганізацыі і самі спартсмены не павінны паводзіць сябе як палітыкі і займацца палітычнымі справамі. Мы не павінны быць лялькамі ў руках палітыкаў або актывістаў.
Спорт не можа і не павінен выкарыстоўвацца ў якасці палітычнага інструменту».
На думку кіраўніка IIHF, спорт, у адрозненне ад палітыкі, павінен дапамагаць згладжваць пэўныя вуглы і канфлікты. У якасці прыкладу Фазель прывёў некаторыя падзеі
«Я ўпэўнены, што калі мы правядзем чэмпіянат свету ў Беларусі, то, як і ў згаданых мной выпадках, гэта дапаможа палепшыць сітуацыю.Калі ж мы не паедзем у Беларусь, я ўпэўнены, што мы пакараем не тых людзей: беларускіх прыхільнікаў хакея, іншых балельшчыкаў, спартсменаў. Байкоты спартыўных падзей супярэчаць фундаментальным ідэям спорту», — цытуе Фазеля афіцыйны сайт IIHF.
***
Як раней паведамлялася, 18 мая на кангрэсе IIHF беларуская дэлегацыя павінна выступіць з дакладам аб падрыхтоўцы да чэмпіянату свету 2014 года ў Мінску.
Паводле слоў старшыні Беларускай федэрацыі хакея Яўгена Ворсіна, пытання аб пераносе
Заклікі аб неабходнасці пазбавіць Беларусь права на правядзеннекалі ў Мінску быў жорстка разагнаны мітынг нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і арыштаваны сотні актывістаў апазіцыі, у тым ліку большасць апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.ЧС-2014 пачалі з’яўляцца неўзабаве пасля падзей 19 снежня 2010 года,
У лютым гэтага года шведскія СМІ паведамілі, што на майскім пасяджэнні кангрэса месца правядзення
З заклікам перанесці месца правядзення спаборніцтваў выступіў Еўрапарламент, а еўрадэпутаты Марэк Мігільскі (Польшча) і славуты ў мінулым славацкі хакеіст, член Залы хакейнай славы Петэр Шцясны арганізаваліінтэрнэт-акцыі па зборы подпісаў за адмену чэмпіянату ў Беларусі.
Аб неабходнасці пазбавіць Беларусь чэмпіянату свету неаднаразова заяўляў і міністр спорту Фінляндыі Паава Архінмякі.
У пачатку гэтага тыдня 28 амерыканскіх кангрэсменаў заклікалі прэзідэнта IIHF Рэне Фазеля не праводзіць
«Рэпрэсіўны клімат у Беларусі вымушае ўсумніцца ў дабрабыце, бяспецы і свабодзе перамяшчэння для гульцоў, афіцыйных асоб, гледачоў і сродкаў масавай інфармацыі і з’яўляецца сур’ёзнай прычынай для сумненняў у тым, што чэмпіянат можа праводзіцца ў Мінску ў 2014 годзе», — сказана ў лісце.
Амерыканскія кангрэсмены заклікалі кожнага члена IIHF запатрабаваць ад уладаў Беларусі вызвалення палітзняволеных, каб не пазбавіцца права прымаць у сябе чэмпіянат.
У адказ на такія заклікі прэзідэнт IIHF неаднаразова заяўляў, што першынство пройдзе ў Мінску. «Мы знаходзімся ў баку ад палітычных дыскусій», — падкрэсліваў Рэне Фазель.
Месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі мянялася толькі аднойчы: пасля таго як у 1968 годзе Савецкі Саюз акупіраваў Чэхаславакію, вясновы чэмпіянат свету 1969 года, які планаваўся ў Празе, быў перанесены ў Стакгольм.





