У Аршанскім раёне затрыманы вандал, які разбіў каля 30 надмагілляў.
З 1 па 10 мая на могілках каля вёскі Зайцава (чыгуначная станцыя Хараброва) былі пашкоджаныя каля 30 помнікаў. Падазраваны ў здзяйсненні гэтага злачынства затрыманы. Ім з’яўляецца
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 347 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Здзек з трупа або магілы»), якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. Аршанскі раённы аддзел Следчага камітэта устанаўлівае пацярпелых, якія пацярпелі ў выніку дзеянняў зламысніка.





