Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па паўднёвым усходзе месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўночна-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1—7°С, па паўднёвым усходзе +8—12, па паўночна-заходняй палове на глебе і месцамі ў паветры замаразкі ад 0 да -3°С,

тэмпература днём +17—24°С.

У Мінску ў суботу без ападкаў. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўночна-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +4—6°С, днём +20—22°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У нядзелю, 20 мая, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5—12°С, па ўсходзе да +15°С,

днём +19—26°С.

У панядзелак, 21 мая, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10—17°С,

днём +22—29°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?