У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, які мае адчыніцца ў Мінску ў чэрвені, сярод экспанатаў будзе бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», паведаміў загадчык музею Сяргей Бяспанскі.
«Зразумела, пасля адкрыцця ўсё пабачыце. Мы абапіраемся толькі на гістарычныя факты. Там і "Пагоня", і бел-чырвона-белы сцяг, і сучаснае, усё ёсць. Усё ад 90-х гадоў, ад абвяшчэння незалежнасці нашай краіны. Мы — філіял Нацыянальнага гістарычнага музея і стаім на пазіцыях гістарызму. Гэта музей XXI ст. Такога кшталту музеяў у Беларусі не было».
Музей будзе размяшчацца ў будынку на Кірава, 43, які прымыкае да адміністрацыі прэзідэнта (былы будынак Нацыянальнага архіва -- НН).
Загадчык музею Сяргей Бяспанскі раней загадваў Домам-музеем І з'ездау РСДРП.





