Члены кіруючай партыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі «Афрыканскі нацыянальны кангрэс» падалі ў суд на галерэю, што выставіла партрэт прэзідэнта краіны Джэйкаба Зумы з выразна бачнымі геніталіямі на экспазіцыі «Няхай жыве злодзей».

Прэс-сакратар партыі назваў карціну «жахлівай, агіднай і абразлівай».

Выстава «Няхай жыве злодзей» адкрылася на гэтым тыдні ў адной з галерэй Ёханэсбурга, прадставіўшы публіцы мастацкія працы, вельмі крытычныя да ўрада і кіраўніка дзяржавы.

Аўтар партрэта прэзідэнта-шматжэнца Брэт Мюрэй заявіў СМІ, што яго карціны «кажуць самі за сябе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?