У Мінску праходзіць
На з’езд былі абраныя 82 дэлегаты. Старшыня БАЖ Жанна Літвіна зачытала справаздачу аб дзейнасці арганізацыі ў 2009–2012 гадах. Пасля абмеркавання яе даклада пройдуць выбары кіраўніцтва і пастаянных камісій асацыяцыі.
Жанна Літвіна пераабраная старшынёй БАЖ, за яе прагаласавалі 73 чалавекі, супраць няма, сама Літвіна — адзіная, хто ўстрымаўся.
Намеснікамі пераабраныя Аляксандр Старыкевіч, Андрэй Бастунец, Аліна Суравец. Новай намесніцай абраная шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна. Раней 4-м намеснікам быў Андрэй Аляксандраў.
* * *
Беларуская асацыяцыя журналістаў дзейнічае з восені 1995 года. Яна аб’ядноўвае каля 1500 чалавек, якія працуюць у розных СМІ і выдавецкіх кампаніях. Некаторыя члены БАЖ з’яўляюцца супрацоўнікамі дзяржаўных СМІ.





