Прычынай абвастрэння сітуацыі на РУВП «Граніт» у многім паслужыла стаўленне кіраўнікоў да сваіх падначаленых,
заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, падводзячы вынікі свайго візіту на прадпрыемства, якое ён наведаў па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.

Леанід Козік 16–17 мая сустракаўся з працоўнымі калектывамі горада Мікашэвічы, праводзіў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Падводзячы вынікі рабочага візіту, старшыня ФПБ сказаў, што сітуацыя на РУВП «Граніт» стабільная. «Безумоўна, тут ёсць шэраг нявырашаных праблем.

Размова, у прыватнасці, ідзе аб заробках. Па шэрагу прафесій яна даволі нізкая. Гэта, вядома ж, недапушчальна на такім прадпрыемстве.
Я ўпэўнены, што магчымасць павысіць зарплаты ёсць», — адзначыў ён.

Леанід Козік лічыць, што прычынай абвастрэння сітуацыі на прадпрыемстве шмат у чым паслужыла стаўленне кіраўнікоў да сваіх падначаленых. «Сустракаючыся з рабочымі, я неаднаразова чуў ад іх скаргі на некаторых з кіраўнікоў структурных падраздзяленняў. Тое, як дазваляе сабе адносіцца да людзей адзін з іх, выходзіць далёка за рамкі правіл прыстойнасці. Зневажальныя і нецэнзурныя выказванні — вось яго стыль кіравання», — дадаў старшыня ФПБ. Леанід Козік у прысутнасці працоўнага калектыву запатрабаваў ад кіраўніка прадпрыемства разабрацца са сваімі падначаленымі. «Калі ў бліжэйшы час гэтага не адбудзецца, я асабіста пастаўлю гэта пытанне перад міністрам. Нікому не дазволена ў такім ключы размаўляць з людзьмі. Кіраўнік павінен быць прыкладам і дзейнічаць у рамках заканадаўства», — рэзюмаваў Леанід Козік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?