Лукашэнка ўзнагародзіў Кіркорава ордэнам Францішка Скарыны
Раней яго атрымлівалі Баскаў, Бабкіна, Лужкоў.
Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Расійскі спявак Філіп Кіркораў атрымаў узнагароду за «значны ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей, высокае выканаўчае майстэрства». Нядаўна спеваку споўнілася 45 гадоў.
Кіркораў не першы прадстаўнік расійскай эстрады, што атрымлівае гонар атрымаць ордэн Скарыны. У 2006 яго Надзея Бабкіна, Мікалай Баскаў, Мікалай Гнацюк. У 2010 — Юры Антонаў.
Таксама ордэн атрымлівалі расійскія палітыкі Генадзь Селязнёў і Юры Лужкоў.
ЗП
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ