У Гродзенскай вобласці адбылася аўтааварыя, у якой пацярпеў студэнт і быў разбіты дарагі пазадарожнік.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, 17 мая на аўтадарозе Гродна — Мінск зляцеў у кювет і стукнуўся ў дрэва «Ленд-Ровер» з транзітнымі расійскімі нумарамі.

Чацвёра студэнтаў беларускіх ВНУ ехалі ў сталіцу.

Каля павароту на вёску Пратасаўшчына Шчучынскага раёна падчас руху па мокрым асфальце на закругленні дарогі налева 22-гадовы вадзіцель джыпа 2008 года выпуску, коштам 80 тысяч долараў, не справіўся з кіраваннем, перасек раздзяляльны газон і дзве сустрэчныя паласы руху. Са шматлікімі пераломамі пасажыр, які сядзеў на заднім сядзенні злева, дастаўлены ў бальніцу. Відавочцы сцвярджалі, што хуткасць пазадарожніка была значна перавышаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?