Запуск з Байканура ракеты «Саюз» з пяццю касмічнымі апаратамі — расійскім спадарожнікам дыстанцыйнага зандавання Зямлі «Канопус-В», першым навуковым міні-спадарожнікам на базе платформы «Карат» МКА-ПН1 («Зонд-ПП»), беларускім касмічным апаратам (БКА) і двума іншымі замежнымі спадарожнікамі — пакуль прызначаны на 21 чэрвеня. Аднак рознагалоссі з Казахстанам наконт гэтага запуску яшчэ не ўрэгуляваны,
паведаміла РІА Новости крыніца ў ракетна-касмічнай галіне.

«На сёння дата — 21 чэрвеня, але гэта дата, груба кажучы, рабочая. Будуць вялікія накладкі, калі чаканне зацягнецца, фактычна давядзецца ўсё занава рыхтаваць», — сказаў суразмоўца агенцтва.

«Капопус-В» і БКА знаходзяцца на Байкануры з сярэдзіны красавіка. У якасці тэрміну запуску раней называлі першую палову 2012 года, затым — 7 чэрвеня. Аднак з-за таго, што першыя ступені ракеты-носьбіта павінны падаць на тэрыторыі Казахстана, улады гэтай краіны не ўзгадняюць запуск, сказала крыніца. «Гэтыя спадарожнікі павінны будуць выводзіцца на арбіту, блізкую да сонечна-сінхроннай, таму першыя ступені будуць падаць не ў зону, сумежную з Байканурам, а на казахскую тэрыторыю», — заявіла крыніца.

Разам з «Канопусам-В», МКА-ПН1 і БКА плануецца запусціць канадскі апарат ADS-1B для аўтаматычнай ідэнтыфікацыі камерцыйных марскіх суднаў па іх радыёабліччы і германскі спадарожнік ТЕТ-1 для адпрацоўкі новых тэхналогій у касмічным палёце. Запуск плануецца ажыццявіць з дапамогай ракеты-носьбіта«Саюз-ФГ» з разгонным блокам «Фрэгат».

Беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі створаны паводле замовы Нацыянальнай акадэміі навук. Запуск першага спадарожніка гэтага тыпу адбыўся 26 ліпеня 2006 года з касмадрома Байканур, аднак закончыўся няўдачай з-за аварыі ракеты-носьбіта «Дняпро».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?