Мюнхен гатовы да фіналу.

Мюнхен гатовы да фіналу.

Сёння ў Мюнхене пройдзе фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў: «Баварыя» — «Чэлсі». Пачатак у 21:45, трансляцыя на «Беларусь-2».

Цікава, што мюнхенцы здолелі дабіцца права выступіць у Мюнхене (стадыён выбіраецца УЕФА загадзя). Ні «Баварыя», ні «Чэлсі» ў сезоне 2010–2011 не былі чэмпіёнамі сваіх краінаў. «Чэлсі» быў другім, «Баварыя» — 3-й і наогул прабівалася ў групавы турнір праз кваліфікацыю. Сёлета «Чэлсі» фінішаваў у чэмпіянаце Англіі 6-м, а «Баварыя» — 2-й.

Аднак ніхто не адмаўляе сілы гэтых камандаў.

Так у паўфіналах ЛЧ «Баварыя» ў серыі пенальці выбіла будучага чэмпіёна Іспаніі мадрыдскі «Рэал», а «Чэлсі» — «Барселону».

Такім чынам: субота, 19 мая, 21:45. «Баварыя» — «Чэлсі». Якім будзе лік?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0