На пачатку 90-х гадоў яна імкліва ўлілася ў вір «адраджэнскай дзейнасці». Ад моманту ўзнікнення і да закрыцця працавала на адзіным беларускамоўным «Радыё 101,2» у Мінску (зачыненым у 1996 годзе). А ў канцы 90-х — выйшла замуж за польскага журналіста і пераехала ў Польшчу на ПМЖ.
Зараз Вольга працуе на тэлеканале «Белсат» у Варшаве, гадуе дзвюх дачок — Ганну і Агату.
Ці можна называць сябе патрыёткай, жывучы за мяжой? Што думае Вольга Гардзейчык пра гэта — глядзіце на відэа.