Сяргей Каваленка, галадаючы апазіцыянер, этапаваны з віцебскага следчага ізалятара № 2 невядома куды, паведаміла БелаПАН яго жонка.
«Учора я прыходзіла і спрабавала дамагчыся спаткання. Спаткання не далі, сказаўшы, што нібыта не прыйшлі нейкія дакументы. Хоць па законе нам спатканне даецца. Сёння я прыйшла, а мне кажуць: яго тут ужо няма…», — распавяла Алена. У якую калонію адпраўлены Каваленка, ёй не паведамілі.
Жанчына адзначыла, што, калі падыходзіла да СІЗА, адтуль выязджалі чатыры машыны, якімі звычайна адпраўляюць зняволеных на этап.«Магчыма, Сяргей быў у адной з іх, — выказала здагадку яна. — У панядзелак адвакат будзе высвятляць, куды яго павезлі».
0
0
0
0
0
0