KAAД, нямецкі каталіцкі стыпендыяльны фонд ужо 50 гадоў выдае стыпендыі маладым хрысціянам-навукоўцам і налічвае між тым амаль 8000 былых стыпендыятаў у 120 краінах свету. У распараджэнні стыпендыятаў і прэтэндэнтаў на атрыманне стыпендыі — шырокая сетка партнёрскіх сувязяў і кантактаў ва ўсім свеце.

У рамках праграмы «Усходняя Еўропа» двойчы на год (сакавік і верасень) выдаюцца стыпендыі для навучання, павышэння кваліфікацыі альбо навукова-даследчай працы. Той, хто зацікаўлены ў атрыманні стыпендыі ў рамках дадзенай праграмы, мае магчымасць вучыцца ў самастойна абраным ВНУ, навукова-даследчым інстытуце, архіве, клініцы ці ў іншай установе ў Германіі.

Абмежаванняў у выбары спецыяльнасці няма.

Павінныя быць пададзеныя наступныя (акрамя іншых, напрыклад, дыпломы і г.д.) дакументы:

1. Заява на ўдзел у конкурсе (даслаць непасрэдна ў KAAД).

2. Апісанне праекту (мэты і задачы навучання, павышэння кваліфікацыі альбо навукова-даследчай працы).

3. Дзве рэкамендацыі ад дацэнтаў альбо прафесараў беларускай ВНУ.

4. Згода нямецкага выкладчыка кіраваць вашым праектам альбо запрашэнне нямецкага інстытута.

5. Рэкамендацыя ад святара парафіі, да якой належыць прэтэндэнт.

6. Дакумент, які пацвярджае дастатковы ўзровень валодання нямецкай мовай.

Тэрмін, на які даецца стыпендыя: ад 2 да 36 месяцаў.

Памер стыпендыі: ад 750 да 2000 еўра ў месяц.

КААД пакрывае выдаткі на аднаразовы праезд (туды і назад) і часткова выплачвае медыцынскую страхоўку.

Фармуляры і больш падрабязную інфармацыю пра праграму «Усходняя Еўропа»

можна заўсёды запатрабаваць у КААД у горадзе Бон праз электронную пошту:

[email protected]

Паштовы адрас: KAAD / Osteuropaprogramm, Hausdorffstr. 151, D-53129 Bonn,

Тэлефон для сувязі: (81049) 228 91758–33, факс: (81049) 228 9175858)

Дэталёвая інфармацыя пра праграму «Усходняя Еўропа» — на сайце kaad.de

Поўны пакет дакументаў для атрымання стыпендыі павінен быць пададзены KAAД і адначасова партнёрам КААД да 30 чэрвеня/15 студзеня: kaadbonn.de/stipendien/osteuropaprogramm.

Паседжанні камісіі па выдачы стыпендыяў праводзяцца, адпаведна, у канцы сакавіка/верасня, вынікі абвяшчаюцца прэтэндэнтам непасрэдна пасля паседжанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?