БТ, 22.10

Фота з сайту cineweb.luТрынаццаты раён (Banlieue 13)

Францыя, 2004, каляровы, 85 хв.

Рэжысэр: П’ер Марэл

Ролі выконваюць: Сірыл Рафаэлі, Дэвід Бель, Тоні Д’Амарыа, Бібі Насэры, Дэні Верысіма, Франсуа Шато

Жанр: Баявік

2013 год. Прыгарады Парыжу аддзеленыя ад гораду дротам. Там кіруюць банды і закон ня дзейнічае. У рукі бандытаў трапляе зброя масавага зьнішчэньня. Абясшкодзіць бомбу мусіць афіцэр Дэміен (Сірыл Рафаэлі). Правадніком становіцца Лейта (Дэвід Бель), сястру якога выкралі бандыты...

Футурыстычны баявік, дзе галоўны атракцыён – трукі, прыдуманыя галоўнымі акторамі. Дэвід Бель і Сірыл Рафаэлі – прафэсійныя каскадзёры, і яны прыдумвалі складаныя нумары менавіта пад гэту карціну. Трайныя тулупы, скачкі з дахаў, зубадрабільныя бойкі.

Сцэнар да стужкі склаў Люк Бэсон.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?