Знятае на мабільны тэлефон згвалтаванне школьніцы светлагорскія падлеткі перадавалі з рук у рукі да тых часоў, пакуль гэтым фактам не зацікавіліся супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.

Следства пачало набіраць абароты, калі шакуючае відэа трапіла ў поле зроку аднаго з мясцовых міліцыянтаў, паінфармавала прэс-сакратар упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Менавіта відэазапіс групавога згвалтавання стаў доказам злачынства і падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.

Згвалтаванне школьніцы адбылося ў кватэры, дзе для прыемнага баўлення часу сабралася кампанія маладых людзей, у тым ліку і дзяўчаты.

Злачынства было знята на відэакамеру тэлефона.
Пасля ні пацярпелая дзяўчына, ні яе бацькі, якім ад крыўдзіцеляў дачкі паступалі пагрозы, з заявай у праваахоўныя органы не звярталіся.
Па падазрэнні ў злачынстве затрыманыя двое жыхароў Светлагорска, адзін з іх непаўналетні.

Абодвум прад'яўлена абвінавачанне ў згвалтаванні, здзейсненае групай асобаў. Цяпер следчыя праводзяць апытанні удзельнікаў і сведак дадзенага злачынства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?