«А 12-й гадзіне правядзем невялічкую нараду з каардынатарамі па абласцях. А пасля гэтага пойдзем у Цэнтравыбаркам. У групу ўваходзяць 300 чалавек. І я лічу, што гэтага дастаткова, каб сабраць неабходныя па законе 50 тысяч подпісаў», — паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрый Ус.

Асноўныя змены, якія прапануе ініцыятыўная група:

— кандыдаты ў прэзідэнты і дэпутаты павінны атрымаць права ўключэння сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі;

— павінен быць асобны падлік галасоў па кожным кандыдаце, бюлетэні павінны раскладацца па асобных стосах, а перад гэтым паказвацца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам;

— сябры камісій ад кандыдатаў маюць права паставіць на адваротным баку бюлетэня свае подпісы: гэта робіцца для таго, каб улады не маглі ўкідаць у скрыні дадатковыя бюлетэні.

Беларускае заканадаўства прадугледжвае змены выбарчых правілаў праз ініцыятыву грамадзян. Для гэтага існуе спецыяльны парадак.

Найперш ініцыятары перадаюць у Цэнтравыбаркам усе дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?