Міхаэль Ханэке ўжо другі раз у сваёй кар’еры робіцца лаўрэатам галоўнай узнагароды самага прэстыжнага кінаагляду свету. Яго цяперашні прыз не ганаровы, а актуальны, асэнсаваны, своечасовы. У
«Каханне» было найлепшым фільмам фестывалю. Цяпер гэта задакументавана афіцыйна.
Прэтэнзіі да журы, якое ўзначальваў італьянскі рэжысёр і культуртрегер Нані Марэці, выказалі, здаецца, усе. І гэта зразумела: цяжка знайсці тую карціну свету, у якую ўпішуцца адначасова
Сінефілам кінулі костку, даўшы Рэйгадасу за яго «Post Tenebras Lux» рэжысёрскі прыз.
Кіно не з самых удалых, але смелыя эксперыменты трэба заахвочваць. Але і шырокай аўдыторыі Каны павінныя дагадзіць, інакш ім наканавана будзе ператварыцца ў Лакарна або Ратэрдам, страціўшы ўвагу ўсяго свету. Адсюль (а зусім не з мафіёзных меркаванняў, як западозрылі скептыкі) і прысуджэнне прэстыжнага
Вядома, тэматычная актуальнасць вельмі важная. Няхай «Паляванне» Вінтэрберга — карціна кансерватыўная, але гісторыя прыстойнага чалавека, якога западозрылі ў педафіліі, своечасовая і надзённая.
Журы мудра абышло сам фільм, але ўручыла прыз бясспрэчнаму ўлюбёнцу публікі Мадсу Мікельсэну, які і сыграў вельмі добра, і ў прызе мае патрэбу больш, чым
Цяжка штосьці запярэчыць і супраць узнагароджання самога Мунджыу за сцэнар: румынскі аўтар прайшоў па вастрыі нажа, звёўшы ў адным сюжэце атэістаў і фанатыкаў, закаханых і абыякавых.
Так, яго ж фільм таксама пра каханне.
Верагодна, аналітычнай і віртуознай стужцы Сяргея Лазніцы «У тумане», на думку журы, не хапіла менавіта эмацыйнасці і цяпла, якія адчуваюцца ў кожнай з узнагароджаных карцін. Затое крытыкам гэта не перашкодзіла ўручыць яму прыз міжнароднай прэсы ФІПРЭСІ, а для любога рэжысёра аўтарскага кіно прызнанне крытыкаў важнейшае за іншыя трафеі.
Яшчэ больш пашанцавала ўчорашняй студэнтцы ВГИКа Таісіі Ігуменцавай з паўгадзіннай працай «Дарога на», прадстаўленай у конкурсе дыпломных карцін «Сінефандасьён».
Ігуменцава атрымала першы прыз і 15 тысяч еўра з рук прэзідэнта кароткаметражнага журы
Неардынарнай формай выражэння гэтага пачуцця робіцца своеасаблівы перформанс, падчас якога закаханыя, надзеўшы свае найлепшыя касцюмы, прыходзяць ноччу на двор маскоўскай шматпавярхоўкі і голасна пакрываюць яе спячых насельнікаў такім жа шматпавярховым матам.
Вельмі далікатнае кіно і вельмі пацешнае, хоць цяперашнюю канскую лаўрэатку Ігуменцаву і не хацелі атэстоўваць у родным інстытуце — маўляў, няма чаго лаяцца з экрана.
Многія абураюцца тым, што журы насмелілася праігнараваць іх фаварытаў. Далей прозвішчы вар’ююцца: адным крыўдна за Леоса Каракса, другім — за Хона
Тут час успомніць, што фестываль — усяго толькі ўмоўная гульня ў пераможцаў і пераможаных, і для любых прадзюсараў нашмат важнейшыя продажы фільма на кінарынку і рэцэнзіі пасля афіцыйнай прэм’еры, чым адзнака пра прыз на постары.
У тых жа Каракса і Хона ёсць магутныя
Апошнім падарункам Канаў стаў паказ фільма «Мад», новай працы аднаго з самых маладых канкурсантаў —
Так ці інакш, «Мад» стаўся адной з самых кранальных і пацешных карцін пра першае каханне, знятых за апошнія 100 гадоў. Тут каханне не элемент інтрыгі, а разлітая ў паветры субстанцыя, магутная ідэя, гатовая ўвасобіцца ў першым сустрэчным і першай сустрэчнай, якімі б недасканалымі яны ні былі.
Што да сюжэту, то ён з’яўляецца разгорнутым парафразам «Прыгодаў Тома Соера і Гекльберы Фіна». Двое цэнтральных герояў — хлопчыкі, якія жывуць на берагах Місісіпі, а таямнічы Мад (нечакана эфектная роля Мэцью Маконахі) — рамантычны ўцякач, які ўчыніў забойства ў імя каханай дзяўчыны; па сутнасці, індзеец Джо, які робіцца не ворагам, а саюзнікам сучасных Тома з Гекам. Няспынныя апладысменты на фінальных тытрах сведчылі не толькі пра талент Нікалса, рэжысёра насамрэч самабытнага, але і пра тое, што слова «каханне» ў загалоўку самога нашумелага канскага фільма паўстала зусім невыпадкова.