Ад 31 мая ў кінатэатрах Мінска можна ўбачыць анімацыйны фільм па матывах твораў Жуля Верна "Рухай час!".
Французскі мультфільм не можа пахваліцца вялізным бюджэтам або тытулаванымі імёнамі стваральнікаў. Аднак такія "цёмныя конікі" часта і становяцца адкрыццямі.
Перадумовы да гэтага ёсць, прычым вельмі грунтоўныя. А менавіта - творы пісьменніка Жуля Верна, якія леглі ў аснову мультфільма. Дзесяткі кінатвораў знятыя па матывах французскага класіка прыгодніцкай літаратуры, цяпер чарга дайшла да мультфільмаў. Сумнявацца ў захапляльнасці раманаў і апавяданняў Жуля Верна не даводзіцца, застаецца спадзявацца, што яны талкова перанесеныя на экран.
Сюжэт мультфільма -- у прыгодніцкім духу.
Пасля таго як у творы Верна былі ўнесеныя змены, жудасныя істоты з фантастычнага свету пісьменніка ажылі і прынеслі разнастайныя беды Францыі. Супрацьстаяць пошасці чацвёра дзяцей.Яны адпраўляюцца ў мінулае, каб надаць літаратурным творам першапачатковы выгляд і такім чынам пазбавіць краіну ад монстраў.
"Рухай час!" зроблены ў папулярным стылі мультыплікацыйнага блакбастара. Лепей нічога і быць не можа, бо ў аснове -- класіка фантастыкі. Анімацыйную працу можна ўбачыць у кінатэатрах "Кіеў 3D", "Салют 3D" і "Цэнтральны 3D".





