Абаронца зборнай Францыі Адылі Рамі мяркуе, што першы матч наЕўра-2012 са зборнай Англіі для абедзвюх камандаў можа стаць ключавым.
Ходзіць столькі размоваў вакол англійскіх футбалістаў, якія не змогуць гуляць. Тым не менш расслабляцца мы не маем намеру. Гульня са зборнай Англіі запатрабуе ад нас шмат сіл.
Пераможа тая каманда, якая лепш згуляе ў абароне.Мяркую, гэтай камандай будзе зборная Францыі. Будучыня абедзвюх каманд шмат у чым будзе залежаць ад таго, як мы пачнем гэты турнір.
Рамі таксама сказаў некалькі слоў пра дыскваліфікацыю форварда зборнай Англіі Уэйна Руні:
«Руні сам вінаваты, што не зможа згуляць. Ён сам сябе пакараў. Францыі няма да гэтага справы. Нам трэба думаць пра сваю гульню».
МатчЕўра-2012 Англія — Францыя пройдзе сёння ў Данецку і пачнецца ў 19:00





