У Снежным завулку

У Снежным завулку
Так ціха, пяшчотна і ясна,
Што тут і паверыш:
Было яно, роднае княства!

Гісторыкі хлусяць,
Занятак у іх мітуслівы.
Не хлусіць ніколі спакой,
Ён заўсёды праўдзівы…

І ў Снежным завулку
На дахі спадаюць дукаты —
Не хочаш, а будзеш:
Імгненна тут станеш багаты;

Дацягнешся кіем палескім
Ураз да кароны,
Як выпадзе шчасцейка
Стаць палюбоўнікам Боны.

Леанід Дранько-Майсюк. Кніга для спадарыні Эл: проза, вершы, п’еса. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 200 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 27).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0