Яму сорак гадоў, у яго жонка і дзве дачкі. Ён багаты, вядомы і таленавіты. Нават геніяльны. У Сашы Барона Коэна ў жыцці толькі адна праблема. Ён часта забывае, як яго завуць. Гэтая амнезія не звязаная з яго складаным прозвішчам.
Сямейная легенда сведчыць, што ягоны дзед збег з Беларусі ў Вялікабрытанію ўКоэн, ці больш звыклая беларусам форма Коган, азначала прыналежнасць да роду святароў з Іерусалімскага храма.1880-х , ратуючыся ад пагромаў. Асталяваўшыся на новым месцы, Хаім Барон дадаў да свайго прозвішча прыдомак Коэн, каб палепшыць сваё паходжанне.
Дыктатар Хафіз Аладын, апошні персанаж Сашы Барона Коэна.
Алі Джы.
Хафіз Аладын.
У вобразе Барата.
Бруна.
Бруна.
Саша Барон Коэн зліўся са сваімі прыдуманымі для тэлебачання, а затым адаптаванымі для кіно вобразамі. Учора рэпер Алі Джы, потым Барат, казахскі рэпарцёр, антысеміт і гамафоб, потым Бруна, аўстрыйскі гей, вядоўца праграмы модаў, а цяпер —
Актор заўсёды гаворыць з журналістамі ад імя гэтых персанажаў. Ён застаецца імі, нават калі камера перастае працаваць.Першапачаткова гэтая гульня выглядала як рэкламная. Нават цяпер цяжка паверыць, што Хафіз Аладын, які адказвае на мэйлы, які адзін дзень згаджаецца на інтэрв’ю, а на наступны адмаўляецца, — усяго толькі выдумка.
За ўсімі персанажамі часта губляецца сам Саша Барон Коэн. Як сам актор прызнаўся аднойчы ў інтэрв’ю Говарду Стэрну, «я раствараюся ў сваіх персанажах, я забыўся на сваё я. Хто я?»
Пасля поспеху «Барата» на Коэна абрынуліся многія габрэйскія арганізацыі, разгневаныяпасля нападу некалькіх шчырых вернікаў. За Бруна Коэна палівалі брудам геі. За «Дыктатара» Коэна не любяць арабы, нягледзячы на тое, што партрэт лідара, натхнёны Садамам Хусэйнам і Кадафі, занадта карыкатурны нават у іх вачах.персанажам-антысемітам . Яго бацька страціў магчымасць спакойна маліцца ў сваёй сінагозе
Бацька Сашы Барона Коэна меў стандартную мару — убачыць свайго сына юрыстам.Ён паказваў яму фільмы з Пітэрам Сэлерсам. Галоўны герой «Ружовай пантэры» зрабіўся кумірам Сашы Барона Коэна.
У Кембрыджскім універсітэце Саша Барон Коэн у 1993 годзе напісаў дысертацыю па гісторыі — пра ролю габрэяў у руху за грамадзянскія правы.
Дазваляючы сваім пераснажам жыць сваім жыццём, Саша Барон Коэн прыйшоў да высновы, што самае разумнае, што мы можам зрабіць, — гэта перастаць быць іншымі. Гэта проста пытанне псіхічнага выжывання.





