Кульмінацыя фэсту - начное шэсце са свечкамі. Абраз абносяць вакол плошчы мястэчка, якая носіць рэдкую назву Краснай, што на старабеларускай мове значыла «прыгожай».
Большасць пілігрымаў - моладзь. Фота westki.info.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у добрым настроі і новых акулярах вітае пілігрымаў. Кавалак шляху да Будслава Мітрапаліт праехаў на ровары, разам з мінскімі велапілігрымамі. Фота westki.info.
Санкт-пецярбургская манашка з ордэну ўрсулянак прынесла з сабой сцяг-трыкалор. Фота westki.info.
Пілігрымка Зося, прыхаджанка мінскай Катэдры, грае на скрыпцы ў той час, калі пілігрымы падыходзяць да алтара. Фота westki.info.
Валер Баброўскі прайшоў пілігрымку ў цішотцы з рэкламай суполкі ВКонтакте «Каталіцкае жыццё». vk.com/catholic_life, калі хто яшчэ не ведае. Фота westki.info.
Імшу ў Будславе адслужыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
На фэст традыцыйна збіраюцца дзеці, Красная плошча застаўлена яткамі з забаўкамі і ласункамі, сярод якіх вылучаюцца традыцыйныя будслаўскія смактулькі.
На фэст з'язджаюцца беларускія біскупы.
Святары суправаджаюць абраз.
Распачынаецца начная службы.
Гасцямі фэсту былі апостальскі нунцый арцыбіскуп Гуджэроці і біскуп Саратаўскі з Расіі Клеменс Пікель (справа).
Сцэна для богаслужбаў каля касцёла, што працягваюць рэстаўраваць перад 400-годдзем святыні.
Людзі перажываюць у Будславе асаблівыя пачуцці.
Раней фэст праходзіў з 1 на 2 ліпеня, ад гэтага года вырашылі ладзіць яго ў першую суботу ліпеня.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Дзясяткі тысяч вернікаў розных канфесій у першую суботу ліпеня збіраюцца ў мястэчку ў Мядзельскім раёне, каб ушанаваць абраз Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. Кульмінацыя фэсту — шэсце са свечкамі вакол Краснай плошчы. Яно адбываецца апоўначы, пад спеў малітвы Багародзіцы: «Вітай, Марыя, поўная ласкі! Дабраславёная ты між жанчынамі і дабраславёны плод улоння твайго Езус».
Абраз абносяць вакол плошчы мястэчка, якая носіць рэдкую назву Краснай, што на старабеларускай мове значыла «прыгожай».
2500 пілігрымаў з розных гарадоў краіны прыйшло на фэст пешкі.
Найбольшыя пілігрымкі ішлі сёлета з Мінска (300 чалавек), Баранавіч, Нарачы, Маладзечна.
Імшу ў Будславе адслужыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Дарэчы, частку дарогі да Будслава ён адолеў з паломнікамі, у тым ліку на ровары разам з мінскай веласіпеднай пілігрымкай. Суслужылі мітрапаліту іншыя беларускія біскупы.
Гасцямі фэсту былі апостальскі нунцый арцыбіскуп Гуджэроці і біскуп Саратаўскі з Расіі Клеменс Пікель.«Касцёл у Расіі заўсёды быў меншасцю ў дыяспары. Парафіі знаходзяцца далёка адна ад адной. Людзі перажываюць гэтую адзіноту. Калі ж прыязджаеш сюды, няглядзячы на тое, што і тут здараюцца пэўныя цяжкасці, як і ва ўсім сучасным свеце, вельмі прыемна на душы. Слова прыемна нават не можа перадаць усе пачуцці», — казаў ён.
Раней фэст праходзіў 2 і 3 ліпеня, але ад гэтага года вырашылі ладзіць яго ў першыя выходныя ліпеня.Сёлета вернікі сабраліся ў Будслаў увечары 6 ліпеня.
Шмат дзе ў Беларусі ў гэту пару адзначаюць Купалле. Густыя дымы і высокія агні суправаджалі запозненых паломнікаў на шляху да санктуарыя.Асабліва ўражвала ў прыцемку купальскае агнішча над Вілейскім вадасховішчам.
Апошнія перадбудслаўскія кіламетры парадавалі новым асфальтам. Аўтобусны прыпынак у вёсцы Альхоўка, на радзіме паэта Славаміра Адамовіча, — ілюмінаванай каплічкай, якая мігціць уначы. Сам фэст — тым, чым заўжды радуе: атмасферай светліні і неафіцыйнай беларускасцю.
Паралельна з малітвай
пад касцёлам ішоў бойкі гандаль. Аж тры яткі выставіў праваслаўныСвята-Елізавецінскі манастыр, што ў Навінках.
Людзей было на вока меней, чым у мінулыя гады. Хоць хвост традыцыйнай працэсіі
Эмацыйную казань мітрапаліта Кандрусевіча заварожана слухалі ўсе тысячы прысутных.Статыстычныя лічбы, міжнародныя навіны, а нават анекдоты арганічна ўпляталіся ў прамову аб Марыі, маці Збаўцы.
Ён — нібы падрыхтоўчы перадфэстам-2013 , калі будзе адзначацца400-годдзе знаходжання на беларускай зямлі абраза Маці Божай Будслаўскай.





