Ад 26 ліпеня ў кінатэатрах Мінска будуць паказваць адну з самых доўгачаканых і ўжо скандальных кінапрац года — «Цёмны рыцар: адраджэнне легенды». Гэта працяг гісторыі чалавека-кажана Бэтмэна, зняты рэжысёрам Крыстаферам Ноланам. Бюджэт фільма склаў 250 млн даляраў, і за тыдзень паказу (прэм’ера была 19 ліпеня) яго ўдалося адбіць.

На Ютубе з’явіўся беларускамоўны трэйлер фільма.

«Не ведаю як вы, а я ўвесь час гляджу трэйлеры да фільмаў, звычайна у арыгінале. А некаторыя мае знаемыя, не валодаючы англійскай, мусяць глядзець трэйлеры па-расейску, — піша ініцыятар перакладу Андрэй Кім. — Вось я і падумаў,

калі мы пакуль не маем магчымасці глядзець прэм’еры кіно на роднай мове, то ніхто не замінае пачаць з перакладу трэйлераў.
Трэйлеры папулярных фільмаў, такога як „Dark Knight: Rises“, маюць дзесяткі мільёнаў праглядаў у свеце і сотні тысяч — па-расейску.

Ці не здорава будзе, калі некалькі дзесяткаў тысячаў беларусаў здолеюць пабачыць трэйлер да доўгачаканых блакбастэраў на РОДНАЙ мове?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?