Праходжу каля мясных прылаўкаў на крытай частцы Камароўскага рынка — ўсё, чаго душа пажадае: свініна, ялавічына, цяляціна, бараніна. Засоленае сала з мяснымі праслойкамі з часнаком, каляндрай і кропам. Пахне так, што слінка цячэ!
Прадаўшчыцы адна за адной прапануюць мне мяса, сала, выразкі, рабрынкі, шыю і кумпякі і наперабой запрашаюць купіцьшто-небудзь :
«Вось ялавічына! З гэтага вы зробіце адбіўную, можна запекчы, вось храсткі, лапатка — усё мяккае!», — рэкламуе сваю прадукцыю на ўсе лады гандлярка.
Другая перахоплівае маю ўвагу: «Вось свініна!
Уцякаю не дарма! Пужаюць кошты на гэтае цудоўнае мяса!
«Вось ялавічынка — за 85, вось кавалачак за 110! Штосьці горай, з пражылачкамі — 85!» — ахвотна агучваюць кошты прадаўцы. — Трошкі горай — і 85 тысяч рублёў?
Прыглядаюся да коштаў. Кілаграм свініны на «Камароўцы» каштуе ў сярэднім 50–70 тысяч рублёў, ялавічына — ад 80 да 130 тысячаў, а кілаграмовы кавалачак тлустай бараніны можна купіць за 110 тысяч рублёў!Даражэй — цяляціна: кілаграм найдалікатнага кумпячка — 155 тысяч рублёў.
Нягледзячы на такія кошты, прадаўцы заўважаюць, што недахопу пакупнікоў яны не адчуваюць.
«Пакупніцкая здольнасць не зменшылася. Хто купляў — той купляе і зараз. Людзі на шмотцы зэканомяць, але купляюць. Хто прывык есці, той купляе, хто прывык эканоміць…Гляньце кошты ў „Кароне“! Там ялавічына па 176 тысячаў за кілаграм. Да нас пакупнікі прыходзяць і робяць вялікія вочы, бо ў нас яшчэ танна!» — канчаткова дабівае мяне прадаўшчыца.
Дарэчы, кошты ў той самай «Кароне» і праўда такія: «Ялавічына — 170 000 рублёў, свініна — 74 000 рублёў».
Пэўна, я чаго не разумею, бо не лічу, што 120 ці 170 тысячаў за кілаграм — гэта нармальныя кошты і ніхто, акрамя мяне, на рынку ім не здзіўляецца!
«Салодкае жыццё» для фанатаў таксама каштуе дорага. Цукеркі на кірмашы — не танней за 35–40 тысячаў. А самыя дарагія — 145 000 за кілаграм. Вельмі сімвалічна цукеркі называюцца «Натхненне»!
Прыкладна ў столькі ж, колькі каштуе ялавічына, на рынку ў канец сезона абыдзецца вядро клубніцаў — 120 000 рублёў.
Пасля «мясных» уражанняў шукаю прадукты па чалавечых цэнах. У параўнанні з пачаткам ліпеня многія прадукты ўжо патаннелі. Агуркі, памідоры, капуста — цана за кілаграм таго ці іншага вагаецца на ўзроўні 5–8 тысячаў.Маладзенькія кабачкі і баклажаны на рынку таксама капейкі — да 5 тысячаў рублёў. Дарэчы, бульба ўжо каштуе 2800 за кілаграм.
Цэны на кроп, пятрушку, часнок, салату і чарніцы трымаюцца на ўзроўні пачатку месяца. За кілаграм чарніцаў трэба аддаць 30–35 тысячаў рублёў, за пучок кропу і пятрушкі — 6 тысячаў, часнок у бабулек





