Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна з часовага лагера каталіцкіх пілігрымаў у Росіцу на руінах касцёла XIX ст. у мястэчку Зембін (Барысаўскі раён).
Ад велічнага касцёла ў Зембіне засталіся толькі руіны, але і яны ахоўваюцца дзяржавай к архітэктурны помнік.
Скульптура Маці Божай захавалася некранутай.
Пакуль рушыць пілігрымка, на вызначаным месцы ладзіцца намётавае мястэчка.
Каля касцёлу закінутыя каталіцкія могілкі.
Разгрузка рыштунка.
Начуюць пілігрымы ў намётах.
Прайсці пешшу некалькі дзясяткаў кіламетраў ў такую спёку - сапраўднае выпрабаванне.
Вячэра пілігрымаў ля падмурку былога касцёла.
Не адзін вывадак буслоў нарадзіўся ў гэтай буслянцы.
Пілігрымы пачалі свой шлях з Барысава і за 7 дзён яны пераадолеюць больш за 300 кіламетраў. За гэты час да іх далучацца каталіцкія вернікі з Друі, Глыбокага, Верхнядзвінска і іншых парафій.
Нягледзячы на аддаленасць ад буйных гарадоў, у Росіцкую святыню (Верхнядзвінскі раён) кожны год прыходзяць і прыязджаюць усё больш і больш пілігрымаў.
Айцы марыяне, якія апякуюцца гэтым месцам, і сёлета запрашаюць на ўрачыстасці ў Росіцу, якія адбудуцца 3 і 4 жніўня.
У 1943 годзе ў мястэчку Росіца бласлаўлёныя мучанікі Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра разам з вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас карнай акцыі гітлераўцаў.





