Велагоншчык з Казахстана Аляксандр Вінакураў выйграў залаты медаль у групавой велагонцы на шашы на 250 км.Гэта другое золата, разыгранае з пачатку Алімпіяды ў Лондане.
38-гадовы спартовец фінішаваў першым, апярэдзіўшы калумбійца Рыгаберта Урана. Бронзавы медаль дастаўся нарвежцу Аляксандру Крыстофу. Беларус Яўген Гутаровіч фінішаваў 52-м.
У дзюдо (да 60 кг) золата выйграў расіянін Арсен Галсцян.
Нагадаем, што першае золата Алімпіяды выйграла кітаянка І Сылін (пнеўматычная вінтоўка).





