Удзельнікі расійскага
Сустрэча з прэсай папярэднічала выступленню
На пытанне пра любімыя і нелюбімыя песні ў сваім выкананні, музыканты адзначылі, што «выступленне на пляцоўках такога роду, як гарадскія святы, прадугледжвае вялікую колькасць песень ужо вядомых, чым песень з апошняга альбома, а іграць, канешне, падабаецца з апошняга альбома, па прычыне таго, што яны зусім свежыя».
«Ёсць песні, якія губляюць актуальнасць з часам, ёсць песні, якія проста заігрываюцца. Мы на некаторыя час выключаем іх з рэпертуару, а праз некаторы час, калі ты зноў пачынаеш іграць гэтыя песні, з’яўляецца новае дыханне, новыя фарбы. Я думаю, што так робяць многія гурты. Хаця ёсць такія песні, ад якіх адмовіцца зусім немагчыма, таму, каб нам весялей было іх іграць, мы паступова мяняем штосьці ў аранжыроўках», — сказаў Лёва.
На пытанне аб тым, ці збіраюцца музыканты, якія з’яўляюцца выхадцамі з Беларусі, праспяваць на беларускай мове, Лёва адказаў: «Няма пакуль такой песні, якую б нам хацелася праспяваць





