Найпрыгажэйшую прыродную з’яву змогуць убачыць жыхары Беларусі 12 і 13 жніўня, менавіта ў гэты час над Зямлёй пройдзе зорны дождж Персеідаў.
У гэты час колькасць метэораў дасягае 100–110 у гадзіну.
Менавітаз-за актыўнасці гэтага патоку прынята лічыць, што асноўны зоркапад у гэтым годзе адбудзецца ў жніўні.
Персеіды — гэта найбольш стабільны, прыгожы і моцны штогадовы метэорны паток, Радыянт (кропка ўяўнага вылету метэораў) якога ляжыць недалёка ад сузор'я Персея, адсюль і назва патоку. Звычайная колькасць метэораў дасягае 60 у гадзіну.
Як і большасць зорных дажджоў, Персеіды створацца пры праходжанні Зямлі праз шлейф пылавых часціц з хваста каметы.
Найлепш назіраць за зорным дажджом будзе на світанні.





