Вядомы расійскі гумарыст Міхаіл Задорнаў у сваім Twitter’ы паспачуваў Фабіа Капэла, якому ўпершыню ў жыцці прыйдзецца трэніраваць расейцаў [знакаміты італьянскі спецыяліст прызначаны галоўны трэнерам зборнай Расіі па футболе].
«Фабіа Капэла прызнаўся, што першы раз у жыцці будзе трэніраваць расейцаў і гэта вельмі складана. Да гэтага часу ён усё жыццё трэніраваў футбалістаў.
Толькі ў Расіі трэнеру зборнай па футболе могуць плаціць велізарныя грошы, каб проста ўсёй краінай глядзець, як ён мучыцца»,— прыводзіць словы Задорнава «Советский спорт» са спасылкай на мікраблог гумарыста.





