Алімпійская зборная Беларусі правяла другі матч на футбольным турніры на Гульнях. Сёння ў Манчэстэры, у славутым Тэатры Мары, падапечныя Георгія Кандрацьева гулялі з Бразіліяй.
Беларускіх футбалістаў на трыбунах віталі не толькі заўзятары ў
Беларусы першымі забілі. Рэнан Брэсан на8-й хвіліне забіў прыгожа галавой.
Праз 7 хвілін Алешандру Пату лік зраўняў. Нашы не толькі не адышлі да сваёй брамы, але і контратакавалі, той жа Брэсан меў некалькі момантаў, даказаўшы, што не дарма паехаў на Алімпіяду.
У другім тайме бразільцы забілі два мячы (Неймар, 65; Оскар, 90+3).
Новая Зеландыя — Егіпет — 1:1.
Бразілія — 6, Беларусь — 3, Егіпет — 1, Новая Зеландыя — 1.
Такім чынам ўсё вырашыцца ў матчы з Егіптам 1 жніўня (16.20). На ўсялякі выпадак трэба перамагаць.





