Бенедыкт XVI звярнуўся да сусветнай супольнасці з заклікам пакласці канец гвалту ў Сірыі і заклікаў не шкадаваць сіл, дапамагаючы развязаць сірыйскі канфлікт.
«Я сачу за трагічнымі выпадкамі гвалту ў Сірыі, смерцямі і раненнямі, што пачасціліся апошнім часам», — заявіў пантыфік пасля традыцыйнай нядзельнай малітвы.
Ён таксама заклікаў суседзяў Сірыі дапамагаць уцекачам, якія спрабуюць пакінуць краіну.
Сусветная супольнасць, паводле словаў Папы, павінна дамагчыся пачатку дыялогу паміж ваюючымі бакамі.





