Заўзятары ФК «Забудова» (Маладзечна)2-й лігі футбольнага чэмпіянату (каманда «Маладзечна» некалі гуляла ў вышэйшай лізе, у сезоне 1994/95 заняла4-е месца) збіраюцца звярнуцца да кіраўніка мінскага аблвыканкама Барыса Батуры з адкрытым лістом.
У лісце раскрываецца праблема маладзечанскай каманды «Забудова», гульцы якой некалькі месяцаў не атрымліваюць мінімальную дапамогу.
Як паведаміў заўзятар ФК «Забудова» Рыгор Кароль, ініцыятыўная група заўзятараў склала ліст на імя Барыса Батуры. У лісце раскрываецца праблема маладзечанскай каманды,
гульцы якой некалькі месяцаў не атрымліваюць ніякай нават мінімальнай дапамогі. Напрыклад, яны вымушаныя за свае грошы купляць сабе ежу ў дзень гульні.«Каманда нікому не патрэбна, яе ўсё закінулі, а хлопцы гуляюць ад чыстага сэрца, за сябе, за каманду, за балельшчыкаў, якія іх падтрымліваюць і ездзяць з камандай на ўсе гульні», — адзначыў Рыгор Кароль.
З лістом заўзятары маюць намер звярнуцца ў панядзелак, 30 ліпеня.
Між іншым, сёння «Забудова» не з’явілася на гасцявы матч чэмпіянату
У інтэрв’ю football.by галоўны трэнер «Забудовы» Аляксандр Гармаза сказаў наступнае: «Футбалісты адмовіліся ехаць на гульню. Перадгісторыя такая. Фанат нашай каманды на „Прамой лініі“ задаў пытанне Барысу Батуру. Ён пытаўся пра тое, чаму ў футбольным клубе „Забудова“ людзі чатыры месяцы не атрымліваюць ніякіх грошай.
Батура адказаў, што фанат не валодае сітуацыяй, маўляў, усё ў камандзе добра, грошы выдзяляюцца… Куды яны выдзяляюцца, мы не ведаем».
Гэта абуральна. Вось на сённяшні выезд прыйшло толькі 9 чалавек. Астатнія адмовіліся. Хочацца, каб наш губернатар больш не казаў нейкіх дурасцяў, а мэр горада і іншае кіраўніцтва трохі павярнуліся да нас. Шчыра кажу, я хацеў, каб хлопцы выехалі на гульню з «Гомельжчыгункатрансам», але яны прынялі іншае рашэнне.
Думаю, што яны не выйдуць і на бліжэйшую хатнюю гульню з «Іслаччу».
— Тады, напэўна, каманду здымуць з чэмпіянату…
— Магчыма, здымуць. Калі клуб камусьці патрэбен, трэба нешта рабіць. Сітуацыя вельмі сумная, асабліва ўлічваючы, што ў горадзе маецца спартыўная школа, багатыя футбольныя традыцыі. Што тут казаць, калі ў дзень гульні футбалісты нашай каманды не атрымлівалі харчаванне. Як такое можа быць? — сказаў Аляксандр Гармаза.
***
Пасля 18 гульняў каманда з 27 баламі займае





