Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі аўтамабільны завод» пераўтворана ў холдынг «БелаўтаМАЗ», паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

«БелаўтаМАЗ» быў зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі ў Дзяржаўным рэестры холдынгаў 16 мая.

У склад холдынгу ўвайшлі: ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў», ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзіна), ААТ «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод «, ААТ «Клецкі мехзавод», ААТ «БудМАЗтрэст».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?