Прэзідэнт В’етнама Чыонг Тан Шанг разглядае магчымасць далучэння яго краіны да Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.
Аб гэтым в’етнамскі лідар заявіў 29 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў час наведвання расійскага горада Нар’ян-Мар.

Чыонг Тан Шанг з 26 па 30 ліпеня наведвае Расію з афіцыйным візітам.

Прэзідэнт В’етнама расказаў, што ў ходзе праведзеных сустрэч з расійскім кіраўніцтвам былі абмеркаваны магчымасці паскарэння пачатку перагавораў па падпісанню пагаднення аб свабодным гандлі. «Мы дамовіліся, што аб’явім аб пачатку перагавораў па пагадненню аб свабодным гандлі ўжо ў верасні 2012 года ў час саміту АЦЭС ва Уладзівастоку, — паведаміў прэзідэнт В’етнама, адказваючы на пытанне аб жаданні яго краіны ўступіць у Мытны саюз. — Мы разлічваем, што пры наяўнасці высокай палітычнай волі кіраўніцтва нашых краін, а таксама беларускіх і казахстанскіх таварышаў, партнёраў, мы можам ужо ў хуткім часе пачаць гэты працэс і прывесці яго да завяршэння ў выглядзе пагаднення аб далучэнні В’етнама да Мытнага саюза».

Ён выказаў упэўненасць у тым, што пагадненне аб далучэнні В’етнама да Мытнага саюза дасць большы стымул для актывізацыі ўзаемаадносін і павелічэння аб’ёму паставак тавараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?