«Гэта прызначэнне робіцца Святым Айцом за асаблівыя заслугі перад царквой», — растлумачылі ў Рымска-каталіцкай царкве. Святары, якія атрымалі такі тытул, далучаюцца да бліжэйшага кола супрацоўнікаў пантыфіка і атрымліваюць прывілеі насіць асаблівую вопратку малінавага колеру.

Ксёндз Андрэй Стэцкевіч — доктар тэалогіі. З 1999 года — ганаровы каплан Папы, а з 6 чэрвеня гэтага года святар пачаў служыць ужо ў якасці генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

За час свайго святарскага служэння Стэцкевіч адбудаваў духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу, дзе выкладаў, кафедральны касцёл і курыю ў Маскве і пракатэдральны касцёл у Санкт-Пецярбургу і г.д. З’яўляўся выкладчыкам духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу. Чытае спецкурсы ў семінарыі ў Пінску і універсітэтах Мінска (у асноўным па біяэтыцы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?