Трагедыя адбылася вечарам 28 ліпеня ў адной са сталічных дзевяціпавярховак. Хлопчык 2009 нараджэння гуляў са сваім старэйшым братам. Ён залез на падаконнік, абапёрся аб маскітную сетку адкрытага акна, але мацаванні не вытрымалі, і дзіця выпала з чацвёртага паверха.

Бацькі ў гэты час кармілі свайго малодшага сына ў іншым пакоі
.

Хлопчык упаў на тэрыторыю абгароджанай дзіцячай пляцоўкі, таму хуткая не магла да яго дабрацца. На месца прыбылі выратавальнікі, яны зрэзалі замок з брамы гульнявой пляцоўкі і толькі тады да пацярпелага дабраліся медыкі. Дзіця з траўмамі розных ступеняў цяжкасці на хуткай было экстрана дастаўлена ў бальніцу.

Нягледзячы на ​​ўсе высілкі лекараў, выратаваць хлопчыка не ўдалося.

Міліцыя праводзіць праверку па факце няшчаснага выпадку. Са слоў суседзяў, сям'я загінулага хлопчыка характарызуецца толькі са станоўчага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?